Урад Беларусі падоўжыў забарону на шэраг замежных тавараў
Да канца 2025 году ў Беларусі забаронены гандаль таварамі груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8×4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me).
Ілюстрацыйнае фотаImage by WestGroup from Pixabay/CC0
Забарона менавіта гэтых марак у Беларусі — «контрадказ» названым вытворцам за настойлівыя патрабаванні забраць у Мінску права правесці хакейнае першынство свету 2021 году.
Разам з тым урад сваёй апошняй пастановай увёў шэраг выключэнняў. На працягу наступнага году забарона не будзе распаўсюджвацца на тавары гэтых кампаній, якія ўвозяць фізічныя асобы, што перасяліліся ў Беларусь для сталага пражывання або маюць намер гэта зрабіць, а таксама асобы, якія атрымалі статус уцекача.
Крыніца: Радыё «Свабода»/юл